https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Чавусах адкрыўся новы праваслаўны храм


Свята-Узнясенскі храм будаваўся 14 гадоў — паступова, але ўпарта. Будоўляй займала апякунская рада, якую ўзначальваў старшыня Чавускага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Чыканаў.
Высокі прыгожы будынак увянчалі купалы. У гэтую нядзелю храм быў поўны вернікаў, і навокал яго стаяў народ. Урачыстую цырымонію асвячэння правёў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

— З Божай дапамогай, а таксама з дапамогай прыхаджан, жыхароў раёна і спонсараў, якія ахвяравалі на будаўніцтва новага храма, добрая справа зроблена, — сказаў протаіерэй Мікалай, настаяцель храма ў Чавусах.

Самыя буйныя спонсары — Беларускі цэментны завод у Касцюковічах, нафтаправод "Дружба", Крычаўскі цэментны завод і прыватныя фірмы, дзе працуюць ураджэнцы Чавускага раёна. Свае ўласныя грошы на храм на радзіме ахвяраваў расійскі акадэмік Аляксандр Разумаў, які жыве ў Маскве.

— У мяне ёсць унутраны спакой, душэўная раўнавага, што справа зроблена, — шчыра сказаў старшыня раённага Савета Аляксандр Чыканаў. — Мне падаецца, што гэта вельмі патрэбна для ўмацавання маральнасці, запаўнення "прабелаў". Няхай цяпер людзі прыходзяць у храм!

Чавуская абшчына праваслаўных вернікаў вядома ў Магілёўскай вобласці сваімі добрымі акцыямі: напрыклад, месячнікам барацьбы з брыдкаслоўем.

Ілона Іванова
Звязда, 29 лістапада 2012
 
Дата публикации:29.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2522
 
Ключевые слова:
Православие Чавусы Христианство Магілёўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме