https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музей Уладзіміра Карвата


Яго адкрылі 28 лістапада ў сярэдняй школе №8 Брэста. Менавіта гэтую школу ў свой час скончыў лётчык — першы Герой Беларусі.
Пра той ракавы палёт падпалкоўніка Карвата шмат напісана. Падчас вучэбнага палёту ў маі 1995 года здарыўся пажар. За 14 секундаў, што ў яго заставаліся, цаной уласнага жыцця лётчык адвёў палаючую машыну ад вёскі Арабаўшчына Баранавіцкага раёна, тым самым папярэдзіў магчымыя ахвяры. Яму споўнілася толькі 37 гадоў. Яшчэ невялікімі былі сын і дачка...

Школа, якая носіць імя Уладзіміра Карвата, год таму перажыла капітальны рамонт. Увесь гэты час працягвалася афармленне памяшкання для будучага музея, збор экспанатаў. Штат рэчаў, дакументаў, здымкаў перадалі школе члены сям`і героя. На адкрыццё музея прыйшлі родныя і блізкія Уладзіміра Мікалаевіча, яго сябры, саслужыўцы. Экскурсію па новым музеі вялі вучні школы №8.

Святлана Яскевіч
Звязда, 29 лістапада 2012
 
Дата публикации:29.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2399
 
Ключевые слова:
Берасцейшчына Герой Беларуси Музеи Владимир Карват
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме