https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі гурт Akute — найлепшая музычная каманда 2012 года


Малады магілёўскі гурт Akute сёлета прызнаны найлепшым гуртом года згодна з данымі музычнага партала Tuzin.fm. Аб гэтым паведаміў рэдактар сайта Сяргей Будкін.
"Інтэрнэт-партал Tuzin.fm падвёў вынікі 2012 года. Паводле рашэння рэдакцыі найлепшым гуртом годп прызнаны Akute, — адзначыў Будкін. — Сёлета магілёўская каманда засведчыла надзвычайную актыўнасць. У лютым яны прадставілі альбом Krou EP, у красавіку выдалі свой другі студыйны дыск "Не існуе", які быў станоўча прыняты як публікай,так і экспертамі, а давяршылі справу дыскам Iholki. Як вынік — іх сольныя выступленні сёлета заўжды збіралі аншлагі".

Рэдактар сайта дадаў, што удзельнікі гурту Стас Мытнік, Рома Жыгараў і Павел Філатаў  ўдзельнічалі ў саўндтрэку да фільма "Вышэй за неба", праявілі салідарнасць з забароненай "Крамбамбуляй", выступілі разам з Placebo ў Палацы спорту. Музыкі таксама рыхтуюць яшчэ адзін сюрпрыз адмыслова да канцэрта 12 снежня, калі ім будзе ўручана ўзнагарода ад Tuzin.fm”.

12 снежня ў мінскім клубе Loft будуць падведзеныя вынікі 2012 года. Падчас вечарыны магілёўскія музыкі, прызнаныя найлепшымі, сыграюць сольны канцэрт. Госцем вечара стане спявачка-бард Паліна Рэспубліка.

У 2009 годзе гурт Akute быў прызнаны "Адкрыццём года" паводле звестак партала Tuzin.fm, а ў 2010-м іх дэбютны альбом "Дзевачкі і космас" стаў другім у спісе найлепшых рэлізаў года. Паліна Рэспубліка ў 2011 годзе была прызнаная адкрыццём года ў беларускай музыцы.

Ася Паплаўская, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2012
 
Дата публикации:30.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2529
 
Ключевые слова:
Музыка Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме