https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Гайдукевіч: Мы павінны звярнуцца да мовы сваіх бацькоў


19 лістапада Ліберальна-дэмакратычная партыяя прапанавала прыняць закон аб абавязковым валоданні дзяржаўнымі служачымі беларускай мовай.
Адпаведная заява прынята Вышэйшым саветам і Цэнтральным камітэтам ЛДП.

У інтэрв`ю старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч зазначыў: "Дзяржаўны суверэнітэт і дзяржаўная ідэалогія толькі тады будуць існаваць, калі будзе ўзмацняцца родная беларуская мова".

Далей суразмоўца БелаПАН перайшоў на рускую мову: "Либерально-демократическая партия — за двуязычие, — сказаў Гайдукевіч. — Мы знаем, что люди должны спокойно разговаривать и на белорусском и на российском языке, кто на каком хочет. Но обязательно надо, чтобы государственные чиновники: Совет министров, Администрация президента, исполнительные власти — все дзяржаўныя спадары размаўлялі на беларускай мове".

Паводле слоў старшыні ЛДП, прадстаўляючы сваю дзяржаву за мяжой, толькі веданнем роднай мовы беларускія чыноўнікі прадэманструюць "истинное укрепление суверенитета" Беларусі.

"Мы павінны звярнуцца да мовы сваіх бацькоў", — зноў на беларускай мове дадаў Гайдукевіч. — Гэта галоўнае!"

БелаПАН, 19 лістапада 2012
 
Дата публикации:19.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2399
 
Ключевые слова:
Делопроизводство Беларуская мова Двуязычие ЛДП Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме