Так, напрыклад, прыпынак на скрыжаванні вуліцы Гурскага, 2-га Прылуцкага завулку і вуліцы Янкі Брыля, які носіць назву "2-гі Прылуцкі завулак", стане называцца "Янкі Брыля". Прыпынак на скрыжаванні вуліц Рафіева, Алібегава і Гарэцкага, які цяпер называецца "Аўтастаянка", атрымае назву "Рафіева".
Прыпынак на праспекце Дзяржынскага ў раёне скрыжавання вуліц Касманаўтаў і Ежы Гедройца атрымае назву "Ежы Гедройца" (цяпер — "Касманаўтаў"), на вуліцы Сямашкі — "Ручай Мышка" ("Пятроўшчына").
Прыпынак на скрыжаванні праспектаў Любімава і Газеты "Правда" назавуць "парк Паўлава" — цяпер называецца "Школа".
Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2012