Адпаведныя заяўкі пададзеныя ў Менгарвыканкам і Менскі абласны выканаўчы камітэт.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі.
Ён сказаў, што фармат адзначэньня будзе такім, як і летась.
6 кастрычніка сябры КХП БНФ правялі ў Курапатах талаку, прыбралі мэмарыял перад Дзядамі. Яшчэ адну талаку зладзяць напярэдадні сьвята.
Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода, 6 кастрычніка 2012