У Мінску прэзентавалі кнігу пра мастака Бялыніцкага-Бірулю
5 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя кнігі "Вітольд Бялыніцкі-Біруля" з серыі "Знакамітыя мастакі з Беларусі".
Выданне з`яўляецца працягам доўгатэрміновага сумеснага праекта музея і выдавецтва "Беларусь". У серыі ўжо з`явіліся кнігі, прысвечаныя Івану Хруцкаму і Валенцію Ваньковічу.