Рэкардсмен двойчы прыязджаў у сталiцу, аднак абедзве мiнулыя спробы аказалiся няўдалымi. На трэцi раз Аляксандр скарыстаў 250 цвiкоў! Паводле яго слоў, мог бы i больш, аднак цвiкi проста скончылiся. Такiм чынам пабiты чарговы рэкорд Данiэля Урлiнга з Люксембурга, якi ў 2006 годзе ўстанавiў 216 цвiкоў на плешцы аднаго цвiка. Аляксандр выкарыстаў толькi круглыя цвiкi даўжынёй 100 мм, нiякiх пагнутых цi падточаных. Нiякага клею або магнiтаў. Канструкцыя павiнна прастаяць не менш за 1 хвiлiну.
Святлана Барысенка
Звязда, 12 чэрвеня 2012