https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Неўмiручая «Паўлiнка»


19 мая Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў ходзе міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» запрашае далучыцца да святочнага праекта «Паўлінка-NEXT». Сёлета спаўняецца 100 гадоў з часу напісання знакамітай камедыі.
Не абмініце магчымасць «ажывіць» герояў знакамітай камедыі

Як паведамілі ў музеі, святочная ноч «ажывіць» купалаўскіх персанажаў, збярэ неверагодную колькасць прыгажунь Паўлінак, зачаруе мілагучнымі спевамі і завабіць у карагод старадаўніх танцаў.

У праграме таксама выстаўка «Неўміручая Паўлінка», інсцэніроўкі ўрыўкаў знакамітай купалаўскай п’есы і чытанні вершаў паэта, майстар-клас па вырабе арыгінальных рэчаў з воўны, кірмаш рамёстваў, конкурс на самую доўгую і прыгожую касу. Для наведвальнікаў музей будзе працаваць да дзвюх гадзін ночы.

Не менш цікава будзе і тым, хто сёння далучыцца да «Ночы музеяў» у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. У прыватнасці, тут можна будзе пазнаёміцца з невядомымі шырокаму колу наведвальнікаў лістамі прыватнай перапіскі паэта 1940—1950 гадоў з вядомымі пісьменнікамі, палітычнымі дзеячамі, роднымі, рэдкімі фотаздымкамі з яго архіва. У музейным праекце «Выстаўка на адну гадзіну» будзе ўпершыню прадстаўлена частка асабістай перапіскі Якуба Коласа з яго знаёмай А.А. Кетлер, да гэтага часу закрытай для публікацыі, і вершамі-прысвячэннямі класіка гэтай жанчыне.

Нагадаем, сёлета ў краіне шырока адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
____________________
Дарэчы

Да акцыі «Ноч музеяў», прымеркаванай да святкавання Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая, сёлета далучацца больш як сотня беларускіх музейных устаноў, прычым не толькі рэспубліканскіх і абласных, але і невялікіх раённых, у кожнай з якіх для наведвальнікаў рыхтуюцца адмысловыя праграмы.

Ірына Свірко
Рэспубліка, 18 мая 2012
 
Дата публикации:18.05.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3415
 
Ключевые слова:
Ночь музеев Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме