https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускае ТБ пакуль не гатова перайсці на беларускую мову вяшчання


Ув абноўленым сезоне беларускіх каналаў з`явіцца толькі адзін(!) беларускамоўны праект. Праект атрымаў назву "Размаўляем па-беларуску", і з`явіцца ён ув эфіры "8 канала".

— Ідэя належала нашаму польскаму партнёру, — удакладняе генеральны дырэктар ЗАТ "8 канал" Пётр Чарнаморац. — На працягу тыдня ў эфіры тэлеканала будуць паказаны 12 фільмаў — у асноўным, камедыі еўрапейскіх рэжысёраў — з перакладам на беларускую мову. У іх ліку серыял "Агнём і мячом", фільмы "Вяселле", "Мішкі", "Новыя амазонкі" і інш.

Пераклад і агучванне фільмаў цалкам узяў на сябе "8 канал". Пераклад будзе ажыццяўляцца з мовы арыгінала. Для агучвання мужчынскіх роляў у фільмах быў запрошаны артыст Ігар Сідорчык.

Забаўляць па-беларуску:  чаму не?


"Размаўляем па беларуску" стане першым забаўляльным праектам у новым сезоне. Іншыя тэлеканалы, якія спецыялізуюцца на забаўляльным кантэнце, беларускай мовай пакуль не парадуюць.

— Асаблівасць тэлеканала АНТ у тым, што ён выходзіць на платформе расійскага рускамоўнага канала, — зазначыў першы намеснік старшыні праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны канал" Сяргей Хоміч. — У сувязі з гэтым большасць праектаў, якія мы робім, рыхтуюцца на рускай мове. Разам з тым, там, дзе ёсць магчымасць увесці беларускую мову, мы спрабуем гэта рабіць. У новым праекце "Гонар нацыі", напрыклад, у нас будуць беларускамоўныя героі, а таксама эксперты (Раіса Баравікова і Уладзімір Пракапцоў). Мы вельмі зацікаўлены і хацелі б, каб беларускай мовы было больш, але трэба разумець, што гэта — працэс паступовы.

— Я не магу сказаць, што мы над гэтым працуем, але, прынамсі, думаем, — зазначае дырэктар тэлеканала ВТБ Валерый Краўчук. — Да рэбрэндынгу мы распрацоўвалі цэлы шэраг уласных праграм, адна з якіх была беларускамоўнай. Калі эканамічная сітуацыя дазволіць нашай кампаніі вярнуць часова закрытую студыю і калі вытворчасць беларускамоўных праграм будзе эканамічна выгаднай, такія праграмы выпускацца будуць.

— Трэба памятаць, што беларускамоўныя праекты не павінны выглядаць штучна, — заўважае намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Павел Каранеўскі. — Усё павінна быць натуральна. Я памятаю, як у пачатку 90-х, нас, маладых журналістаў, прымушалі задаваць пытанні па-беларуску...

Сёння СТБ вельмі шчыльна працуе з Міністэрствам культуры над тым, каб сабраць калекцыю беларускіх песень. Гэта будзе адмысловы праект СТБ, які з`явіцца да Новага года.

Што з новага ў іншых?

Тэлеканал "АНТ", паводле слоў Сяргея Хоміча, па-ранейшаму будзе рабіць стаўку на навіны. У эфіры застанецца праграма "Контуры", а таксама праграма "Адкрыты фармат". Весці апошнюю, праўда, будзе толькі адзін вядучы — Вячаслаў Бандарэнка: журналіст Тангіз Думбадзэ вяртаецца ў праграму "Дыханне планеты". Цалкам новымі праектамі стануць перадачы "Гонар нацыі", "Абмен жонкамі", "Фактар смеху" і "Акадэмія талентаў".

Тэлеканал "СТБ" у новым сезоне пяройдзе на анлайн-вяшчанне. У абноўленай сетцы праграм з`явіцца праект "Жанчыны ХХ ст.", які будзе рыхтаваць Элеанора Язерская, і праект "Жалезныя хлопцы". У апошнім, паводле слоў Паўла Каранеўскага, вядомыя беларускія мужчыны будуць... "біць адзін аднаму морду".

Тэлеканал "МІР" у сувязі з хуткім 20-гадовым юбілеем плануе прысвяціць новы сезон 20-годдзю дзейнасці СНД. Гледачы ўбачаць праекты "Зроблена ў СССР" і "Беларусь сёння". Рыхтуецца да эфіру перадача "Тайны манежа", у якой журналісты будуць распавядаць пра знакамітыя цыркавыя нумары.

Тэлеканал "ВТБ" парадуе гледачоў новымі сіткомамі. Новы сезон канал распачаў ужо летам. У эфіры тэлеканала — серыялы "Даеш моладзь!", "Дзякаваць богу, ты прыйшоў!", "Галыгін.ру" і інш.

Ілья Лапато
Звязда, 29 верасня 2011

 
Дата публикации:29.09.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3873
 
Ключевые слова:
Белорусский язык Телевидение Родная мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме