"Мы выратавалі чалавецтва ад карычневай чумы. Мы абаранілі Вялікабрытанію, Злучаныя Штаты Амерыкі, якія, здавалася б, далёка былі ад гэтага тэатра ваенных дзеянняў. Мы выратавалі нямецкі народ ад нацызму. І яны, простыя людзі ў Германіі, удзячныя нам за гэта. Еўрапейцы нам удзячныя за тое, што мы вызвалілі Еўропу", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
"Але палітыкам не сядзіцца, асабліва тады, пасля распаду Савецкага Саюза, быў напад на нашу перамогу, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Мы забілі трывогу першымі на постсавецкай прасторы аб тым, што перавярнуць гісторыю, спроба абвінаваціць тагачасных кіраўнікоў Савецкага Саюза (а з гэтага пачыналася) — гэта не што іншае, як пачатак нападу на нашу перамогу. Мы прама сказалі: так, памылак у гісторыі было шмат, і ў нас не ўсё гладка, гэта натуральна, асабліва тады, былі і буйныя памылкі, але ніхто не павінен адняць у нас перамогу".
Лукашэнка згадаў пра сённяшняе выступленне на святочных мерапрыемствах у Маскве прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. "Ён там ужо прама, па-мойму, упершыню гаворыць пра нацызм, пра тое, што мы, савецкі народ, перамаглі гэты нацызм і мы спадчыннікі гэтай Вялікай Перамогі", — сказаў беларускі кіраўнік.
"Таму сёння можна абсалютна пэўна канстатаваць, што мы сваю перамогу, перамогу, якую нам прынеслі тыя пакаленні, не толькі абаранілі, мы яе адстаялі. Гэта — наша перамога", — падкрэсліў Лукашэнка.
БелаПАН
Мінск, 9 мая 2012