Паводле даных МУС Беларусі, 9 мая ў Мінску, абласных і раённых цэнтрах краіны ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, узялі ўдзел прыкладна 1,1 мільёна чалавек. Грамадскі парадак забяспечаны, паведамілі ў міліцэйскім ведамстве.
Нагадаем, у Мінску, паводле ацэнак ГУУС Мінгарвыканкама, ва ўрачыстасцях узялі ўдзел прыкладна 370 тысяч жыхароў і гасцей сталіцы.
Вячаслаў Будкевіч,
БелаПАНМінск, 10 мая 2012