https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка даручыў паскорыць стварэнне Нацыянальнай электроннай бібліятэкі


Пра гэта ён заявіў у штогадовым пасланні беларускаму народу і парламенту 8 мая.
Кіраўнік дзяржавы даручыў міністэрствам культуры і інфармацыі надаць увагу камплектацыі бібліятэк. "Больш актыўна прыцягвайце да гэтага прадстаўнікоў бізнес-супольнасці. Сумесна са СМІ прапагандуйце кнігу, Год кнігі", — сказаў ён.

На думку Лукашэнкі, "кніга падобна абразу". "Кніга — гэта канцэнтраванне не толькі ведаў, але і духоўнасці, традыцый, маралі. Імідж беларуса — гэта чалавек з кнігай. Уявіце, калі мы кінем, забудзем кнігу. Знікне Беларусь", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Размова не ідзе, каб наштампаваць дадатковыя тоны макулатуры. Галоўная задача — адрадзіць любоў маладога пакалення да літаратуры, прымусіць задумацца і паразважаць аб жыцці і вечных каштоўнасцях", — адзначыў Лукашэнка. На яго думку, няважна, на якім носьбіце моладзь будзе чытаць творы класікаў — на паперы ці на iPad.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 мая 2012
 
Дата публикации:08.05.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2542
 
Ключевые слова:
Белорусская книга Электронная библиотека Послание Президента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме