https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень Дальвы


19 чэрвеня 1944 года фашысты знішчылі вёску Дальва — зажыва спалілі 44 яе жыхароў: 29 дзяцей, 13 жанчын, 2 мужчын.
16 чэрвеня пройдзе Акцыя Памяці трагедыі Дальвы.

Гэта была апошняя з 628 беларускіх "вогненных вёсак" Вялікай Айчыннай вайны, якія паўтарылі трагічны лёс Хатыні. Дальва загінула, калі да вызвалення заставаліся лічаныя дні...

Пасля вайны на месцы спаленай вёскі жыццё так і не адрадзілася. Але Дальва засталася — як вёска-помнік. У 1973 годзе быў адкрыты мемарыял "Дальва". Знішчаная, пахаваная вёска пачала сваё другое жыццё...

А ўзводзіўся мемарыял у Дальве, што называецца, "на грамадскіх пачатках". Ініцыятарам і "рухавіком" гэтай справы быў Мікалай Гірыловіч. Ён, падлетак, цудам застаўся жыць. І сваё жыццё ўспрымаў як місію — захаваць памяць пра загінулых аднавяскоўцаў. Мемарыял у Дальве — гэта помнік і яму, Мікалаю Пятровічу Гірыловічу, які здзейсніў вялікі сыноўні і грамадзянскі подзвіг.

У Дальве ўстаноўлены камень з тэкстам — нібыта спаленыя фашыстамі людзі просяць у нашчадкаў прабачэння, што не могуць гасцінна сустрэць у вёсцы:

Спаліў нас вораг чэрвеньскай парою —
Дзядоў, жанчын, падлеткаў і дзяцей.
Даруйце, людзі добрыя, за тое,
Што вас не сустракаем як гасцей.


Сёння ў Дальве будзе шмат гасцей. Пройдзе мітынг-рэквіем, адбудзецца жалобнае богаслужэнне.

Арганізатарамі Акцыі Памяці выступілі Мінскі аблвыканкам, Белтэлерадыёкампанія, Лагойскі райвыканкам, мемарыяльны комплекс "Хатынь", Мінскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру.

Таццяна Падаляк
Звязда, 16 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:16.06.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4745
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Освобождение Беларуси Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме