«Беларусь на некалькі святочных дзён аб’яднае цэлую плеяду зорных і зусім маладых кінематаграфістаў, чыё мастацтва заснавана на высокіх ідэалах праўды і дабра — якасцях, якімі па праву славіцца наша дзяржава», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства, якое праводзіцца ў гэты раз пад дэвізам «Ствараем будучыню», падорыць шмат станоўчых эмоцый прыхільнікам сучаснага кінематографа і стане магутным стымулам для далейшай папулярызацыі ідэй міру і прыязнасці.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў гасцям і ўдзельнікам фестывалю выдатнага настрою, невычэрпнага натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Звязда, 17 лістапада 2023