https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 2 студзеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца другім па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 364 дні.
Якія падзеі адбыліся 2 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 студзеня

У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.
У 1981 годзе ў Мінску заснавана выдавецтва "Юнацтва".

Хто нарадзіўся 2 студзеня

1925 год: Яўген Дзямідчык, беларускі навуковец ў галіне анкалогіі і хірургіі.
1937 год: Генадзь Марцуль, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў і рускі жывапісец Васіль Пяроў.

2 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае Ігнація Баганосца і цудатворца Іаана Кранштацкага.

У народзе казалі: "Які Ігнат, такі і жнівень будзе" – па надвор`і ў гэты дзень вызначалі, якім яно будзе ў апошні летні месяц.

2 студзеня прынята было з абразом абыходзіць куты хаты, каб выгнаць з яе злых духаў. Моладзь рыхтавалася да Каляд – рабілі касцюмы, вучылі калядкі.

Каб вызначыць, які ў гэтым годзе будзе ўраджай, страсалі снег з дрэва. Чым больш удалося стрэсці, тым больш, лічылася, будзе жыта і агародніны.

Sputnik, 2 студзеня 2024
 
Дата публикации:02.01.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Январь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме