Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са Святам працы.
Вось ужо больш чым стагоддзе Першамай адзначаецца па ўсім свеце як дзень салідарнасці працоўных. Для нас гэта не толькі памятная дата, але і даніна глыбокай павагі да людзей працы, пацвярджэнне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, сімвал веснавога абнаўлення і душэўнага ўздыму.
Працавітасць нашага народа, імкненне да згоды і парадку дазволілі дасягнуць поспехаў у пабудове трывалага сацыяльна-эканамічнага фундамента незалежнай Беларусі.
Нястомна, у карпатлівай і напружанай працы ствараецца нацыянальнае багацце і зацвярджаецца суверэнітэт краіны. Тым самым мы ўмацоўваем дабрабыт і бяспеку нашага агульнага дому.
Сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць жыццё яшчэ больш годным і шчаслівым. І заўтрашні дзень прынясе нам толькі радасць стваральнай дзейнасці.
Няхай гэтае свята падорыць усім упэўненасць у будучыні, зарад бадзёрасці і добрага настрою. Зычу вам здароўя, міру, дабра і прафесійных дасягненняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 28 красавіка 2012