https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вяртанне


Арыгінал Статута Вялікага княства Літоўскага перададзены Беларусі.

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы нашай краіне Статута Вялікага Княства Літоўскага.

Арыгінальны Статут 1588 года ўяўляе сабой вышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, якое аказала ўплыў на культурна-гістарычную і юрыдычную традыцыі краін Еўропы. Статут з’яўляецца не проста дакументам, але сімвалам і помнікам вышэйшага культурнага значэння. Да цяперашняга часу захаваліся некалькі дзясяткаў асобнікаў Статута, аднак у Беларусі дагэтуль не было ні аднаго з іх.

Рарытэтнае выданне на статражытнабеларускай мове выкуплена ў прыватнага калекцыянера ў Маскве. Статут был выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне ўладальнікам антыкварнага магазіна за 45 тысяч долараў.

Прыкладна месяц таму Музей гісторыі Магілёва аб’явіў аб пачатку дабрачыннай акцыі па сборы сродкаў для набыцця ўнікальнага выдання.

Па папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом частку грошай (10%) неабходна было сабраць за два тыдні ў якасці залога. Унесці задатак у памеры 4500 долараў музею дапамог індывідуальны прадпрымальнік з Магілёва Уладзiмір Мардачоў. Адметна, што аб’яву аб зборы сродкаў ён пачуў выпадкова па радыё, едучы ў машыне. Пасля чаго адразу звязаўся з арганізатарамі акцыі і прапанаваў неабходныя сродкі. Літаральна праз дзве гадзіны патрэбныя грошы былі прадастаўлены і хутка (тэрмін унясення задатку заканчваўся) адвезены ў Маскву. Усяго за кошт прыватных ахвяраванняў было сабрана 15 тысяч долараў. Асноўную сумму — 30 тысяч долараў прапанавала музею кампанія «Альпари» (Масква).

— Вяртанне гэтага выдання — вельмі важная падзея для культуры і гісторыі Беларусі, — адзначыў на цырымоніі перадачы рарытэту міністр культуры Павел Латушка. — Статут ВКЛ — гэта адзін з духоўных сімвалаў нашай нацыі. Гэта выключны акт прававой думкі, які сведчыць аб узроўні развіцця нашага народу ў 16 стагоддзі. Гэта дакумент, які фактычна выкарыстоўваўся на беларускіх і не толькі беларускіх землях да сярэдзіны 19 стагоддзя. Але сёння гэта — рэліквія, гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, і вельмі важна, што разуменне неабходнасці яе вяртання ёсць не толькі на дзяржаўным узроўні, але і ў прыватных асоб.

Як падкрэсліў міністр, дзяржава актыўна займаецца справай вяртання ў краіну гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Для рэспубліканскіх музеяў у 2011—2012 гадах з дзяржбюджэту на гэтыя мэты прадугледжана 10 мільярдаў рублёў. Сёлета набыты 4 слуцкія паясы для Нясвіжскага палаца Радзівілаў. Толькі на працягу чатырох гадоў Нацыянальны гістарычны музей набыў 179 унікальных каштоўнасцяў у сваю калекцыю. Восенню плануецца прадэманстраваць грамадскасці набытыя з падтрымкай аднаго з буйных банкаў Беларусі творы мастакоў, якія нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі, але належаць да Парыжскай школы выяўленчага мастацтва.

— Гэта дзейнасць па вяртанні каштоўнасцяў мае сістэмны характар, — адзначыў міністр.

Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктарам па карпаратыўных камунікацыях кампаніі «Альпари» Валерыем Тарасавым Статут ВКЛ быў перададзены Аляксею Бацюкову, дырэктару Музея гісторыі Магілёва, дзе каштоўны фаліянт цяпер будзе захоўвацца. У цырымоніі таксама прыняў удзел старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Белорусы России» Валерый Казакоў, мецэнат, які актыўна займаецца пытаннямі рэстытуцыі. Дарэчы, як і Валерый Тарасаў ён ураджэнец Магілёва.

— Акцыя вяртання Статута ВКЛ у Беларусь сведчыць пра грамадзянскую пазіцыю ўсіх беларусаў — і тых, якія пражываюць у нашай краіне, і тых, хто знаходзіцца за межамі радзімы, — адзначыў Павел Латушка, выказваючы падзяку ўсім, хто спрычыніўся да высокароднай справы.

Ірына Свірко
Рэспубліка, 9 чэрвеня 2012

 
Дата публикации:09.06.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2833
 
Ключевые слова:
Лев Сапега Статут ВКЛ Музеи Беларуси Законодательство Магілёў Великое Княжество Литовское
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме