https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фальклорны фэст, дыскатэка і юшка...


У Браслаўскім раёне 15-16 чэрвеня пройдзе міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы — 2012" — адно са старэйшых у Беларусі, бо ўпершыню святкавалі яго яшчэ ў 1930-я гады.

— Традыцыйныя святы народнай творчасці "Браслаўскія зарніцы" па праве можна лічыць працягам песенных фестываляў часоў Заходняй Беларусі. І таму ёсць доказы.

У прыватнасці, газета "Кур`ер Віленскі" ў ліпені 1931 года паведаміла, што ў мястэчку Браслаў 28 чэрвеня адбылося першае павятовае свята песні. Уявіце сабе: у ім бралі ўдзел шэсць хораў, некалькі школьных калектываў. Агульная ж колькасць спевакоў склала больш за 470 чалавек, якіх слухалі каля дзвюх тысяч гледачоў. Аб свяце гаворыцца і ў пастанове Браслаўскага выканкама і бюро райкама КПБ ад 19 чэрвеня 1953 года № 238 "Аб правядзенні раённага свята песні". Цяперашняя назва "Браслаўскія зарніцы" яму было прысвоена пазней.

Адбывалася свята ў цэнтральным скверы, на Замкавай гары, а пасля пабудовы летняй эстраднай пляцоўкі — у лесапарку "Леснічоўка". Свята ў тыя гады было прымеркавана да заканчэння веснавой сяўбы. Потым галоўная ўвага надавалася ўшанаванню перадавікоў. І толькі ў пачатку 1990-х гадоў мінулага стагоддзя сталі праводзіцца тэматычныя святы, якія працягваюцца да нашага часу.

У 2009-м годзе свята "Браслаўскія зарніцы" атрымала статус міжнароднага. Праводзіцца яно з мэтай адраджэння, развіцця, папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва, умацавання міжнародных культурных сувязяў, падтрымкі замежных беларускіх дыяспар.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 14 чэрвеня 2012

 
Дата публикации:14.06.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3098
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Браслаў Традиции белорусов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме