https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: На "Еўрабачанне" ўбухалі велізарныя грошы, а вынік ніякі


У наступным годзе асноўную ўвагу пры падрыхтоўцы да конкурсу "Еўрабачанне" неабходна надаць якаснаму выкананню, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 мая на сустрэчы з адоранымі навучэнцамі і студэнтамі.
"Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён праспяваў так, каб спецыялісты ахнулі, а ўжо еўрапейская грамадскасць сама сабе няхай потым дае ацэнку за свае адзнакі, — сказаў Лукашэнка. — Хто скажа, што мы зрабілі такі нумар або паслалі такі калектыў. Мы ж сказаць так не можам. Калі ўжо прайграваць, то прайграваць дастойна. А так мы сапраўды ўбухалі велізарныя грошы, а вынік ніякі".

Паводле слоў Лукашэнкі, неабходна "сур`ёзна змяніць падыход да гэтага конкурсу". "Гэта не павінна быць справай аднаго канала. Штосьці павінна быць наверсе ў Мінкультуры, трэба задзейнічаць абодва каналы, яны дзяржаўныя, зарабіць грошы і гэтыя грошы ўкласці. Плюс спонсары. І зрабіць добры праект", — сказаў ён.

На апошнім конкурсе "Еўрабачанне" ў Баку беларускі гурт Litesound заняў 16-е месца сярод 18 удзельнікаў другога паўфіналу.

БелаПАН
Мінск, 28 мая 2012
 
Дата публикации:28.05.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2747
 
Ключевые слова:
Евровидение-2012 Конкурс Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме