https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка запатрабаваў да 9 мая навесці ў Беларусі "ідэальны парадак"


Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць 6 красавіка запатрабаваў да 9 мая навесці ва ўсіх населеных пунктах Беларусі "ідэальны парадак", паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Паводле яго меркавання, мясцовыя ўлады недастаткова актыўна працуюць у гэтым кірунку. "Да 9 мая павінны быць чысціня і ідэальны парадак на кожным прадпрыемстве. Я ўжо не кажу пра гарады і вёскі. Усё павінна быць па-гаспадарску, як у прыватніка", — сказаў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што ў парадак павінны быць прыведзены і прыватныя падворкі.

"Усё пад адказнасць старшыняў райвыканкамаў", — падкрэсліў Лукашэнка. "Мы не дагружаем старшыняў сельсаветаў. Яны павінны пачынаць працаваць", — дадаў ён, звяртаючыся да старшыняў аблвыканкамаў.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2012
 
Дата публикации:06.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2575
 
Ключевые слова:
Благоустройство Магілёўшчына День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме