https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Развітацца з Казімірам Свёнткам у Мінску прыйшлі тысячы людзей


Некалькі тысяч чалавек прыйшлі 23 ліпеня ў мінскі архікафедральны сабор Найсвяцейшай Панны Марыі, каб развітацца з кардыналам Казімірам Свёнткам. Ён памёр 21 ліпеня на 97-м годзе жыцця ў пінскай бальніцы, дзе знаходзіўся з 10 сакавіка.
У ліку тых, хто наведаў сёння сабор, было вышэйшае духавенства касцёла Беларусі, Літвы і Польшчы, прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы і ўлад Беларусі, дыпламаты. Сярод чыноўнікаў, якія прыйшлі на цырымонію развітання, былі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.

Галоўная жалобная імша ў саборы пачалася ў 13.00. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў малітву за нябожчыка і прывітаў прысутных. Было зачытана пасланне ў сувязі са смерцю Свёнтка папы рымскага Бенедыкта XVI.

Пасля слоў развітання прадстаўнікоў вышэйшага духавенства каталіцкага касцёла усім ахвотным была дадзена магчымасць памаліцца за нябожчыка і пакінуць запісы ў кнізе спачуванняў.

Труна з целам іерарха будзе заставацца ў архікафедральным саборы да вячэрняй жалобнай малітвы ў 18.30, якая таксама будзе ўзнесена за памерлага кардынала. Пасля набажэнства цела перавязуць у Пінск, дзе 25 ліпеня ў 12.00 у кафедральным саборы пачнецца пахаванне. Пахавальную жалобную імшу ўзначаліць былы асабісты сакратар папы Яна Паўла II, арцыбіскуп Кракаўскі, кардынал Станіслаў Дзівіш, які быў сябрам нябожчыка.

Кардынал Казімір Свёнтак пачаў сваё біскупскае служэнне ў 77 гадоў: у 1991 годзе папа Ян Павел ІІ прызначыў Свёнтка мітрапалітам Мінска-Магілёўскай мітраполіі і апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. У 1994 годзе Свёнтак атрымаў тытул кардынала. У 1999 годзе ў гэтым статусе быў абраны першым прэзідэнтам Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. У 2004 годзе папа Ян Павел II асабіста ўручыў Свёнтку спецыяльную ўзнагароду інстытута Паўла VI у горадзе Брэшыа (Італія) — Fidei testis ("Сведка веры").

БелаПАН
23 ліпеня 2011
 
Дата публикации:23.07.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3629
 
Ключевые слова:
Кардинал Казимир Свёнтэк Религия Христианство Католики в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме