https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асобы нацыянальнай культуры


У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя кнігі Зіновія Прыгодзіча "Постаці", прысвечаная дзеячам беларускай культуры.
Здавалася б, наўрад ці можа жанр інтэрв`ю быць цэласным партрэтам творчай асобы. Але сваёй кнігай грунтоўных дыялогаў пра жыццё і час, пра культуру і мастацтва Зіновій Прыгодзіч здолеў абвергнуць такое меркаванне. Народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, народны мастак Беларусі Іван Міско, доктар філалагічных навук, вядомы ці не ва ўсім свеце Адам Мальдзіс, ваенны пісьменнік Анатоль Сульянаў — гэтыя і іншыя персанажы зборніка "Постаці", выдадзенага РВУ "Літаратура і Мастацтва", паўсталі перад чытачом ва ўсім сваім шматабліччы, зрабіліся апавядальнікамі не толькі пра сябе, але і пра нашу Айчыну, пра яе культурна-асветніцкі грунт. У кнізе агучаны найбольш значныя вузлавыя пытанні, звязаныя з развіццём нацыянальнай культуры. Такім чынам, дыялогі, у якіх пісьменнік Зіновій Прыгодзіч выявіў сябе цікавым публіцыстам, набываюць шырокае грамадскае гучанне. На прэзентацыі пра гэта гаварылі і героі кнігі, і яе першыя чытачы. А сам аўтар расказаў пра тое, што ў многім на падрыхтоўку такога журналісцкага, пісьменніцкага праекта яго падштурхнуў часопіс "Полымя", дзе і друкаваліся ўпершыню гутаркі-партрэты пра знакамітых асоб Беларусі. Дарэчы, дыялогі з Васілём Быкавым, Леанідам Левіным і іншымі дзеячамі літаратуры, культуры складуць кнігу, якая стане працягам "Постацяў".

Кастусь Лешніца
Звязда, 17 сакавіка 2012
 
Дата публикации:17.03.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3997
 
Ключевые слова:
Презентация Зиновий Пригодич Белорусская книга
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме