https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Леанід Гуляка: Павінна быць столькі храмаў, колькі іх патрэбна насельніцтву, але яны не павінны пуставаць


23 лютага ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі.
"Дзяржаўная палітыка зводзіцца да чаго? — задаў рытарычнае пытанне Гуляка. — Павінна быць столькі храмаў, колькі іх трэба насельніцтву. Але, з іншага боку, яны не павінны пуставаць. Лічыцца, што ў нашай краіне з 9,5 млн. насельніцтва палова — вернікі. Але адзін можа хадзіць у царкву кожны дзень, другі — па вялікіх святах, трэці — раз у год, і будзе лічыць сябе вернікам. Так што гэтыя лічбы бяруцца з матэрыялаў сацыялагічных даследаванняў, апытанняў, з пэўных канфесій".

Паводле звестак Гулякі, 82,5% вернікаў — праваслаўныя, 12,5% — католікі, астатнія прадстаўляюць 23 іншыя рэспубліканскія канфесіі, якія маюць свае рэлігійныя аб`яднанні пры наяўнасці не менш як дзесяці абшчын.

БелаПАН, 23 лютага 2012
 
Дата публикации:23.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2751
 
Ключевые слова:
Религии в Беларуси Конфессии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме