https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Дзень роднай мовы маладыя хрысціянскія дэмакраты нагадалі мінчанам звычайныя беларускія словы


21 лютага маладыя хрысціянскія дэмакраты павіншавалі мінчан з Днём роднай мовы.
Як паведаміла прэс-служба БХД, з самай раніцы моладзь расклеіла на інфармацыйных слупах уздоўж ліній метро "святочныя плакаты" са звычайнымі беларускімі словамі.

"На плакатах мы напісалі самыя простыя і звыклыя словы для сучаснага носьбіта беларускай мовы, — паведаміў актывіст Зміцер Трафімчук. — Агулам выйшла 16 слоў на адзін слуп. Нашы "слоўнікі" было добра відаць, і ранішнія прахожыя з цікавасцю разглядалі, што там напісана.

Галоўная задача нашай акцыі — нагадаць грамадству пра складаны стан мовы. Толькі нешматлікія нашы суразмоўцы ведалі, што 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Спадзяемся, што беларусы ўспомнілі лёгка забытыя словы і абавязкова будуць выкарыстоўваць іх ва ўжытку".

БелаПАН, 21 лютага 2012
 
Дата публикации:21.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3076
 
Ключевые слова:
Международный день родного языка Мінск Белорусскій язык
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме