https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На шляху да адзінага курсу


Нацбанк Беларусі: Аперацыі на міжбанкаўскім валютным рынку будуць практычна спыненыя.
З адкрыццём у сярэдзіне верасня дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) "адначасова практычна цалкам спыняюцца аперацыі на міжбанкаўскім валютным рынку", заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін.

Як растлумачыў прадстаўнік Нацбанка ў інтэрв`ю журналістам, фрагменты якога былі паказаныя па беларускіх тэлеканалах, такая мера скіраванае на тое, каб усе здзелкі з замежнай валютай ажыццяўляліся на БВФБ па адзіным курсе на падставе попыту і прапановы.

"Для таго каб ён (курс на дадатковай сесіі. — БелаПАН.) не вельмі рэзка вырас у параўнанні з афіцыйным курсам, будуць зробленыя дадатковыя захады — зацісканне попыту на валюту і павелічэнне прапановы", — сказаў Лузгін.

У той жа час, адзначыў ён, Нацбанк будзе ажыццяўляць толькі кропкавыя, кан`юнктурныя інтэрвенцыі на дадатковай сесіі.

"Кан`юнктурныя ваганні будуць гасіцца інтэрвенцыямі Нацбанка. У цэлым жа, не поўнасцю, але ў асноўным, курс другой сесіі будзе вызначацца попытам і прапановай", — адзначыў прадстаўнік Нацбанка. "Мы імкнемся сціснуць рублёвую грашовую масу і тым самым скараціць попыт на замежную валюту", — патлумачыў ён.

Паводле слоў першага намесніка кіраўніка Нацбанка, дзеля развіцця гэтай праграмы прыняты ўласны план дзеянняў. Будзе рэалізаваны шэраг мер эканамічнага і тэхнічнага характару, з якіх рост стаўкі рэфінансавання не адзіны.

Ён таксама паведаміў, што з 1 чэрвеня Нацбанк поўнасцю спыніў ільготнае крэдытаванне, выдачу сродкаў на льготнае крэдытаванне. "Цяпер мы ажыццяўляем толькі стандартнае крэдытаванне камерцыйных банкаў для падтрымання функцыянавання плацежнай сістэмы", — сказаў ён.

Мінфін, прадоўжыў Лузгін, таксама "праводзіць мерапрыемствы па скарачэнні сваіх дзеянняў на грашовым і фінансавым рынку, каб адпаведна заціснуць грашовую масу". "Усё гэта падрыхтоўчыя меры для ажыццяўлення непасрэднага выхаду на адзіны курс", — сказаў намеснік кіраўніка Нацбанка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2011
 
Дата публикации:05.09.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4161
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Единый курс Белорусский рубль Финансы Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме