https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян з Днём яднання двух народаў.
"Яркім доказам эфектыўнасці Саюзнай дзяржавы і пераваг беларуска-расійскай мадэлі супрацоўніцтва стаў рэкордны рост двухбаковага гандлю. Разам мы паспяхова рэалізуем міждзяржаўныя эканамічныя праграмы і маштабныя навукаёмістыя праекты ў энергетычнай і касмічнай сферах", — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі беларусам і расіянам з Днём яднання двух народаў, які адзначаецца 2 красавіка.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, уніфікацыя нацыянальных заканадаўстваў у многіх галінах, каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці, агульная абаронная і ваенна-тэхнічная палітыка — "усё гэта робіць нас мацнейшымі, дазваляе смела і з абгрунтаваным аптымізмам глядзець у будучыню".

Асноўным дасягненнем саюзнага будаўніцтва Лукашэнка назваў сацыяльныя гарантыі для грамадзян дзвюх дзяржаў. "Беларусы і расіяне маюць роўныя магчымасці ў атрыманні адукацыі і медыцынскай дапамогі, у працаўладкаванні і выбары месца жыхарства", — нагадаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што Саюз Беларусі і Расіі стаў сапраўдным флагманам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, а "ўнікальныя напрацоўкі, створаныя і прымножаныя ў рамках саюзнага будаўніцтва з улікам перадавых мадэлей міждзяржаўных адносін, мы вынікова выкарыстоўваем у больш шырокіх інтэграцыйных фарматах".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2012
 
Дата публикации:31.03.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3651
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме