https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Цэнтральным батанічным садзе 7—8 красавіка пройдзе выстава архідэй


У Мінску ў экспазіцыйнай аранжарэі трапічных і субтрапічных раслін Цэнтральнага батанічнага сада (ЦБС) 7—8 красавіка пройдзе выстава "Шлях архідэй у нашы кватэры".
Як паведаміла загадчыца інфармацыйна-асветніцкага сектара ЦБС Алена Сакурэнка, мэта выставы — азнаёміць аматараў раслін з рознымі відамі архідэй і магчымасцямі іх вырошчвання ў дамашніх умовах.

У экспазіцыю будуць уключаны некалькі дзясяткаў відаў архідэй з калекцый Цэнтральнага батанічнага сада і аматараў кветак. Так, ЦБС прадставіць такія віды, як фаленопсіс, цымбідыум, беалара, псіхопсіс, катлея, дэндробіум, камбрыя, а таксама розныя архідэі ў колбах. Будуць дэманстравацца і каштоўныя архідэі, дастаткова рэдкія ў калекцыях аматараў.

Паводле слоў прадстаўніка ЦБС, у рамках выставы будуць праведзены майстар-класы і кансультацыі, падчас якіх наведнікі змогуць даведацца, як размнажаюцца архідэі, як іх вырошчваць дома.

Усяго ў сталічнай аранжарэі расце больш чым 600 відаў трапічных і субтрапічных раслін, у іх ліку эўкаліпт, бамбук, кактусы апунцыя, агава, бутэлечнае дрэва з вострава Мадагаскар. Акрамя архідэй, цяпер цвітуць камеліі і спацыфілумы.

Батанічны сад быў закладзены ў 1931 годзе на плошчы каля 100 гектараў. Гэта найбуйнейшы зялёны масіў цэнтральнай часткі Мінска. Тут налічваецца да 11 тыс. найменняў раслін, у тым ліку каля 2,4 тыс. відаў і гатункаў трапічных і субтрапічных раслін.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2012
 
Дата публикации:04.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2911
 
Ключевые слова:
Выставка Мінск Ботанический сад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме