https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На мітынгу з нагоды Дня Волі будуць не святкаваць, а змагацца, папярэджвае Івашкевіч


На мітынгу з нагоды Дня Волі, які плануюць правесці 25 сакавіка, будуць не святкаваць і забаўляцца канцэртамі, а змагацца, заявіў палітык Віктар Івашкевіч 14 сакавіка ў інтэрв`ю.
"Дзень Волі — гэта магло б быць свята, калі б мы дасягнулі таго, што было задэкларавана заснавальнікамі БНР. Пакуль гэта не дасягнута, гэта дзень змагання за гэтыя ідэалы, дзень пратэсту, дзень дэкларацыі сваёй пазіцыі. Святкаваць няма чаго. Канцэртаў, музыкі, феерверкаў не будзе", — заявіў Івашкевіч.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка да мітынгу заключаецца ў папулярызацыі сярод людзей інфармацыі пра акцыю, тэхнічнай арганізацыі працэсу і складанні спіса выступоўцаў. "У сувязі з тым, што ніякія спонсары не падтрымліваюць матэрыяльна гэтую акцыю, адзінай крыніцай інфармацыі з`яўляюцца незалежныя СМІ. Мы звярталіся да ўсіх сяброў і актывістаў аргкамітэта пісаць артыкулы і звароты ў незалежныя СМІ. Пакуль толькі я і Лядбедзька напісалі артыкулы ў блогах "Беларускага партызана", — паведаміў Івашкевіч.

Ён адзначыў, што, улічваючы вопыт арганізацыі "Народных сходаў", улады могуць перашкаджаць даставіць абсталяванне, нават калі будзе дазвол на правядзенне мітынгу. "Заяўка на плошчу Бангалор — частка плана, каб зняць усе магчымыя адгаворкі ўлады. На забарону будзем рэагаваць байкотам", — сказаў Івашкевіч.

Палітык расказаў, што падчас "Народных сходаў" актыўна супрацоўнічаў з нацыянал-бальшавікамі. "Хлопцы ініцыятыўныя, адукаваныя. Добра, што яны зразумелі, "якой нацыі яны болы", яны больш не арыентуюцца на Маскву — гэта падстава для супрацоўніцтва", — адзначыў палітык.

БелаПАН, 14 сакавіка 2012
 
Дата публикации:14.03.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3265
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси Дзень Волі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме