Калекцыя заапарка налічвае каля 400 відаў экзатычных жывёл і рэдкіх прадстаўнікоў фаўны Беларусі. На натуральных затоках Свіслачы круглы год пражываюць вадаплаўныя птушкі, на кантактнай пляцоўцы «Вясковая сядзіба» гуляюць хатнія авечкі і козачкі, якіх можна пагладзіць. Працуюць пастаянныя экспазіцыі (экзатарыум, акварыум, тэрарыум).
З лістапада ўстанова перайшла на зімовы рэжым працы. Заапарк адкрыты для наведвальнікаў штодня з 10.00 да 18.00. Гэтай восенню тэрыторыю ўпрыгожыла новая фотазона — гарбуз-гігант. Яго вага 500 кг.
Звязда, 10 лістапада 2023