https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Конкурс дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы» аб’яўлены ў Беларусі


Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў праводзіць конкурс дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Конкурс дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы» прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прызначаны мастацкімі сродкамі малюнка прадоўжыць работу па захаванні і ўшанаванні памяці, гераізму і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Прыняць удзел можа моладзь у трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў і 13-15 гадоў. Прымаюцца аўтарскія (не калектыўныя) работы, выкананыя ў розных відах (жывапіс, графіка, змешаная тэхніка) выяўленчага мастацтва, любымі матэрыяламі (аловак, гуаш, акварэль, пастэль, алейныя і акрылавыя фарбы і іншае).

У ведамстве расказалі аб патрабаваннях да афармлення малюнка. Фармат ліста павінен быць А3. Пры падачы малюнак павінен быць неаформлены (без рамкі) і не складзены. На тыльным баку малюнка павінна быць этыкетка з пазначэннем назвы работы, прозвішча і імя канкурсанта, яго дня, месяца і года нараджэння, а таксама назвы ўстановы адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку педагога і яго кантактнага тэлефона.

Тэмы конкурсных матэрыялаў — «Яны змагаліся за Радзіму», «Дарагія мае ветэраны», «Свята Перамогі вачамі дзяцей», «Мая сям’я і Вялікая Перамога» і «Дзеці малююць герояў Вялікай Айчыннай вайны».

Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 30 красавіка 2024 года ў тры этапы. Першы этап пройдзе ў раёнах з 1 студзеня да 25 лютага 2024 года, работы прадстаўляюцца ў раённыя ветэранскія арганізацыі (па месцы жыхарства). Другі этап (абласны, Мінскі гарадскі) да 17 сакавіка 2024 года — раённыя ветэранскія арганізацыі прадстаўляюць работы пераможцаў конкурсу ў абласныя ветэранскія арганізацыі (па адным малюнку ў кожнай узроставай намінацыі або пасля ўзгаднення з журы абласных ветэранскіх арганізацый — большая колькасць работ). Трэці этап — ужо рэспубліканскі: да 7 красавіка 2024 года абласныя ветэранскія арганізацыі прадстаўляюць работы ў Рэспубліканскі савет Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў (не больш за тры малюнкі ў кожнай узроставай намінацыі, якія, як правіла, занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы па рашэнні абласных журы).

Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляе Рэспубліканскі савет Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў да 30 красавіка 2024 года. У склад журы конкурсу на кожным этапе ўваходзяць прадстаўнікі Беларускага саюза мастакоў, члены Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, раённых ветэранскіх арганізацый, абласных ветэранскіх арганізацый і Мінска.

Удзельнікам фіналу конкурсу, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы ў кожнай узроставай групе, будуць прысвоены званні лаўрэатаў конкурсу, уручаюцца дыпломы і каштоўныя падарункі. Астатнія фіналісты конкурсу атрымаюць званне дыпламанта конкурсу і дыпломы.

Звязда, 21 снежня 2023
 
Дата публикации:21.12.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:181
 
Ключевые слова:
Конкурс Детский рисунок Соцзащита в Беларуси Ветераны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме