Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Раством Хрыстовым.
Праходзяць тысячагоддзі, але вялікая ўрачыстасць святой ночы, як і раней, прыносіць радасць мільёнам людзей, аб`ядноўвае іх вакол высокіх і высакародных мэт. Віфлеемская зорка асвятляе шлях для міласэрнасці і дабрыні, любові і надзей на будучыню, у якой пануюць узаемаразуменне і дабрабыт.
Раство — сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх, акружаныя іх пяшчотай і клопатам. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.
Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цяпло і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай дастатак, давер і згода будуць у кожнай сям`і.
Шчыра зычу вам здароўя, шчасця, міру і поспехаў ва ўсіх справах.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 6 студзеня 2012