https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Учора на "базары" прайшоў Дзень моладзі, у рамках якога ўпершыню адбыўся першы міжнародны моладзевы фестываль "Агонь танца-2011"


На плошчы Перамогі моладзь паказала клас у самых розных жанрах мастацтва. І, зразумела, сярод іншых былі прадстаўлены так званыя моладзевыя субкультуры.
— Дзень моладзі, які ўжо стаў традыцыйнай маштабнай падзеяй "базара", самая масавая моладзевая арганізацыя Беларусі пастаралася правесці ва ўнісон з самой ідэяй фестывалю. Прадстаўлена была творчасць ва ўсёй яе палітры. Каб прыехаць на юбілейны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", хлопцы і дзяўчаты прайшлі адборачныя туры ва ўсіх абласцях рэспублікі, — расказаў "Звяздзе" першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Ігар Бузоўскі.

— У выніку ў Дзень моладзі былі прадстаўлены самыя лепшыя маладыя дыджэі, танцоры, цэлыя калектывы. Што тычыцца фестывалю "Агонь танца", то ён стаў конкурсам для танцораў, якія захоплены разнастайнымі накірункамі танца. Пераможцаў вызначылі ў намінацыях "Танцавальнае шоу", "Сіла двух: джаз — мадэрн", "Сіла двух: лаціна", "Сіла двух: брэйк-данс". Пераможцы атрымалі памятныя кубкі, якія спецыяльна зрабілі перад "базарам" і прывезлі на Дзень моладзі для ўручэння.

Па добрай традыцыі старт Дня моладзі быў дадзены патрыятычнай акцыяй "Дзякуй за жыццё!". Хлопцы і дзяўчаты ўсклалі кветкі да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу на плошчы Перамогі.

 З раніцы і да ночы ўжо наступных сутак на плошчы Перамогі праходзіў творчы марафон. Ад прадстаўнікоў розных накірункаў моладзевых культур — такіх, як брэйк-данс, тэктонік, крапм, хаўс, джаз-франк, хіп-хоп і іншых — гледачы змаглі атрымаць сапраўдны майстар-клас. І ахвотных павучыцца ў іх было нямала. Сюрпрызам для тых, хто прыйшоў на плошчу, стала магчымасць паўдзельнічаць у бясплатнай латарэі. Шчасліўчыкам уручалі памятныя прызы.

Таксама сваё майстэрства паказалі майстры катацца на катання на скейтах, веласіпедах, роліках. Цікава было назіраць, як на тым жа веласіпедзе юнак так умела "круціцца" на вышыні, быццам з веласіпедам ніколі не расстаецца. Свае навыкі паказалі графіцісты, прадстаўнікі бодзі-арт...

Завяршыўся Дзень моладзі а другой палове ночы, калі скончылася танцавальна-забаўляльная праграма з удзелам гуртоў "Бай Сіці", "Колер Алоэ" іншых. Падчас вячэрняга танцавальнага марафону адбылася і прэзентацыя новага альбома вядомай спявачкі Алесі — лаўрэата прэміі БРСМ.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 15 ліпеня 2011
 
Дата публикации:15.07.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4093
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Віцебск Славянский базар День молодёжи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме