https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адбыўся "Грунвальдскі фэст"


15 ліпеня на танцпляцоўцы мінскага парка Чалюскінцаў адбыўся трэці штогадовы "Грунвальдскі фэст", прысвечаны бітве 1410 года пад Грунвальдам.
У фестывалі ўзялі ўдзел гурты Rokash (гэты калектыў прэзентаваў альбом "Запалі агонь"), Unia, Омут, Rosy, "Кашлаты Вох", Testamentum Terrae і іншыя.

Суарганізатар фестывалю і бас-гітарыст гурту Rokash Лявон Казакоў: "Толькі ў гэтым годзе фэст выйшаў на вольнае паветра, зараз гэта оўпэнэйр-фэст, на якім, як бачыце, шмат народу, шмат добрай музыкі. А сама ідэя фестывалю ў тым, каб ушанаваць славутую дату беларускай гісторыі — дату Грунвальдскай бітвы. Я рады, што гэту ініцыятыву падтрымалі нашы беларускія рок- і фолк-музыканты".

Госці фестывалю апрача музычных выступленняў маглі ўбачыць рыцарскія баі, паўдзельнічаць у конкурсах і навучыцца сярэднявечным танцам. Наведвальніца фэсту Таццяна Маркава расказала карэспандэнту БелаПАН пра свае ўражанні: "Рухі вельмі падобныя на тыя танцы, якія мы танчым на вяселлях, на святах, і таму лёгка атрымалася навучыцца".

БелаПАН
15 ліпеня 2011
 
Дата публикации:16.07.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2797
 
Ключевые слова:
Грюнвальдская битва Фэст культуры Рыцарский фэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме