Адтуль агонь будуць везці ў Маскву праз Ліду, Мінск, Віцебск. 17 снежня 2011 г. бэтлеемскі агонь каталіцкія скаўты даставяць у мінскую архікатэдру і некаторыя іншыя парафіі сталіцы.
Урачыстае ўнясенне Бэтлеемскага агню ў мінскі архікатэдральны касцёл адбудзецца перад святой Імшой на 18.30. У суботу 17 снежня агонь з Бэтлеема трапіць таксама ў наступныя парафіі:
17.30 — парафія Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы
19.00 — парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына/Масюкоўшчына)
19.00 — парафія Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)
19.00 — парафія Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка).
18 снежня (нядзеля)
10.00 — грэка-каталіцкая парафія Святога і праведнага Язэпа.
Завязуюць ў свае парафіі агонь з Бэтлеема скаўты Гомеля, Барысава, Івянца, Паставаў, Лынтупаў. Трапіць ён і ў навакольныя парафіі.
Бэтлеемскі агонь аб’ядноўвае не толькі жыхароў розных краін, але і прадстаўнікоў розных веравызнанняў: святло Бэтлеема трапіць як у каталіцкія, так і праваслаўныя святыні Беларусі.
Гэтую цудоўную перадкалядную традыцыю — распасюджванне Бэтлеемскага агню — распачалі ў 1986 г. у аўстрыйскім горадзе Лінц. Першапачаткова яна планавалася, як акцыя ў перыяд калядных святаў з мэтай падтрымкі дзяцей-інвалідаў і ўсіх, хто патрабуе дапамогі і ўвагі. Гэтую высакародную справу адразу ўзялі ў свае рукі еўрапейскія скаўты.
Кожны год аўстрыйскія скаўты бяруць агонь ў месцы нараджэння Езуса Хрыста ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю. Пасля ўрачыстасцяў у катэдральным касцёле ў Вене агонь перадаецца ў іншыя краіны.
catholic.by
16 снежня 2011