https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Беларуская дуда» зайграе і ў Магілёве


Выстава-прэзентацыя «Беларуская дуда» адбудзецца ў музеі гісторыі Магілёва 20 студзеня.
Як паведаміў дырэктар гэтай установы Аляксей Бацюкоў, у гарадскую Ратушу прыедуць мінчукі — этнагістарычны цэнтр «Явар».«Гэта сустрэча адбудзецца ў межах „Тыдня дударскай музыкі ў Беларусі“, — распавядае Аляксей Мікалаевіч. — „Явар“ прыязджае да нас упершыню, і выстава-прэзентацыя абяцае быць надзвычай цікавай».

Па словах Аляксея Бацюкова, магілёўцаў чакаюць эксклюзіўныя фотаздымкі, цікавая лекцыя па гісторыі беларускай дуды. Таксама «Явар» прапануе гледачам майстар-клас па беларускіх танцах. У гараджан з’явіцца ўнікальная магчымасць патанчыць пад гукі старадаўняга інструмента. Дапамагаць у гэтым будуць мінскія акторы — яны спецыяльна для гэтага наведаюць танцавальную вечарыну ў Магілёве.

Выстава-прэзентацыя і танцавальная вечарына пачнуцца у музеі гісторыі Магілёва (Ратушы) 20 студзеня ў 16:00. Арганізатары запрашаюць усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай сваёй краіны.

city.mogilev
18 студзеня 2012
 
Дата публикации:18.01.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2663
 
Ключевые слова:
Беларуская дуда Магілёў Ратуша История Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме