https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Звыш трохсот пілігрымаў з Мінска вырушылі ў Будслаў


27 чэрвеня многія вернікі Мінска чакаюць з нецярпеннем. У гэты дзень традыцыйна распачынаецца пяцідзённая пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.
У сёлетняй пілігрымцы — ужо XXI — бяруць удзел звыш трохсот асобаў з усіх мінскіх парафій, госці з Польшчы і Расіі. На пачатак пілігрымкі адбылася літургія ў архікатэдральным касцёле.

Урачыстасці Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня пад дэвізам «Марыя — святыня Духа Святога». На свята прыбудуць шматлікія пешыя пілігрымкі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі.

Традыцыя пілігрымавання да святых мясцінаў вядома з даўнейшых часоў. Паломніцтвы былі і ёсць у розных рэлігіях і культурах. Хрысціянская традыцыя бярэ свой пачатак яшчэ з біблейскіх часоў.

catholic.by
27 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:27.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2607
 
Ключевые слова:
Религия Католики в Беларуси Пилигримы Паломники Будслаў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме