https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны банк увёў у абарачэнне памятныя манеты "Славянскі базар у Віцебску"


Нацыянальны банк Беларусі 27 чэрвеня ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" новай серыі "Міжнародныя фестывалі ў Беларусі": сярэбраную — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 37 мм; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 20 г, дыяметрам 37 мм.
Як паведамляе Нацбанк, манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфленая.

Аверс: уверсе ў цэнтры — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры — лагатып "Славянскага базару", выкананы ў стылі дынамічнай, дэкаратыўна-шрыфтавой кампазіцыі; па крузе надпісы: уверсе — "Рэспубліка Беларусь", унізе — намінал: "10 рублёў" (на сярэбранай) і "1 рубель" (на медна-нікелевай); злева — год чаканкі; справа на сярэбранай манеце — проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры на фоне панарамы горада з пазнавальнымі і знакавымі для Віцебска архітэктурнымі вобразамі — стылізаваны рэльефны адбітак рукі, працягнутай да гледача ў даверлівым жэсце (далонню ўверх), на якой адлюстравана галоўная сцэна "Славянскага базару" — амфітэатр, за ёй — нотка-васілёк, з пялёсткамі, што ператвараюцца ў птушак, з вежай "Духаўскі круглік" на заднім плане.

Манеты выраблены на ЗАТ "Літоўскі манетны двор". Наклад сярэбранай і медна-нікелевай манет — па 2.500 штук.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:27.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2456
 
Ключевые слова:
Монеты Беларуси Нумизматика Славянский базар Финансы Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме