https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Афіцыйныя масавыя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці пачнуцца ў Мінску 2 ліпеня


Як вынікае з праграмы святкавання, размешчанай на сайце Мінскага гарвыканкама, 2 ліпеня ад 22.00 да 22.30 адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў да помніка Перамогі з удзелам кіраўніка дзяржавы і іншых вышэйшых службовых асоб, прадстаўнікоў грамадскіх аб`яднанняў, міжнародных арганізацый, дыпкорпуса, праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
3 ліпеня Дзень Незалежнасці адкрыецца святочным ваенным парадам і тэатралізаваным спартыўна-маладзёжным шэсцем, якія пройдуць ад 12.00 да 13.40 на праспектах Машэрава і Пераможцаў. У парадзе возьмуць удзел прыблізна тры тысячы ваеннаслужачых, а таксама больш як 130 адзінак баявой тэхнікі.

Агульнагарадскія мерапрыемствы з культурна-забаўляльнай праграмай будуць арганізаваны ў парку Перамогі (ад 14.00 да 20.00) і каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Ад 21.00 да 2.00 каля абеліска "Мінск — горад-герой" адбудзецца гала-канцэрт грамадска-культурнай акцыі "Свет віншуе Беларусь!" і пройдзе акцыя "Праспяваем гімн разам". Святкаванні завершацца салютам.

Забаўляльныя мерапрыемствы 3 ліпеня пройдуць таксама ва ўсіх раёнах Мінска. Народныя гулянні запланаваны, у прыватнасці, каля Палаца моладзі і школьнікаў Заводскага раёна, у Мінскім заапарку, парку культуры і адпачынку 50-годдзя Кастрычніка, на плошчы каля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў, у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага, на пляцоўках каля Камароўскага рынку і Белдзяржфілармоніі.

Святочныя праграмы на Дзень Незалежнасці падрыхтавалі адміністрацыі батанічнага сада, дзіцячай чыгункі, Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 1 ліпеня 2011
 
Дата публикации:01.07.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3727
 
Ключевые слова:
День Независимости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме