https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На "Парадзе нявест" у Мінску "кінадзівы" сапернічалі з "антычнымі" прыгажунямі


19 чэрвеня ў Мінску адбыўся ўжо традыцыйны "Парад нявест". Сёлета ўзяць удзел у ім выказалі жаданне 1.352 дзяўчыны — менавіта столькі заявак атрымалі арганізатары праекта. Па выніках кастынгу журы выбрала 42 дзяўчат, якія і былі запрошаныя на галоўнае дзейства.
У інтэрв`ю БелаПАН аўтар праекта і кіраўнік Prazdnik.by Алеся Какошнікава паведаміла, чым цяперашні "Парад нявест" адрозніваецца ад папярэдніх:

"Безумоўна, самае галоўнае — новыя вобразы каманд. Зараз яны незвычайныя настолькі, што нават самі стылісты, якія дапамаглі нам у стварэнні гэтых вобразаў, былі здзіўленыя прапанаванымі намі камандамі. Іх у нас сёлета сем — па сем чалавек у кожнай. Сярод іх — "Нявесты-кінадзівы", "Нявесты — аля Шанэль" у дзёрзкіх касцюмах са штанамі, "Нявесты ў стылі Pink", "Антычныя Нявесты", "Нявесты — Свецкія Дамы" і "Нявесты — Gold Wing" — мілыя, вытанчаныя эльфійкі. Ну і, вядома, традыцыйна мы пакінулі "NEW-весты" — чароўныя дзяўчаты, якія прадстаўляюць сталічныя СМІ. Сёлета была пададзена рэкордная колькасць заявак — 1.352. На парад запрошаныя самыя дастойныя, самыя яркія і цікавыя — тыя дзяўчаты, якія ў гэты дзень, нягледзячы на любое надвор`е, падораць нашаму роднаму Мінску сапраўднае свята".

У парку імя Горкага адбыўся канцэрт для дзяўчат з удзелам зорак беларускай эстрады і забаўляльная праграма, нявесты паказалі свае таленты і запусцілі ў шэрае неба рознакаляровыя паветраныя шары. Завяршылася свята конкурсна-забаўляльнай праграмай у клубе "Арыён".

БелаПАН
19 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:19.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4046
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Конкурсы Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме