https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генадзь Давыдзька: Мы штодня на адну хвілінку павялічваем прысутнасць у тэлеэфіры беларускай мовы


28 кастрычніка ў Белтэлерадыёкампаніі (БТРК) адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная рэбрэндынгу айчынных тэлеканалаў.
Кажучы пра мову эфірнага вяшчання, старшыня кампаніі Генадзь Давыдзька адзначыў: "Мы штодня на адну хвілінку, умоўна кажучы, павялічваем прысутнасць беларускай мовы ў тэлеэфіры. На "Беларусь-24", які арыентуецца галоўным чынам на замежнага гледача, яе, напэўна, сапраўды не будзе — там, хутчэй, пойдзе англійскі, французскі падрадкоўнік… "Беларусь-3" будзе беларускамоўным. А на "Беларусь-1" і "Беларусь-2" мы хочам давесці яе долю да пэўнага ўзроўню.

Мне не хацелася б, каб 50 на 50 нават было — гэта не адлюстроўвае рэальную моўную сітуацыю ў нашай краіне".

БелаПАН
28 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:28.10.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2683
 
Ключевые слова:
Белорусское телевидение Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме