У іх ліку — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Віталь Рымашэўскі з маленькай дачкой, некалькі дзясяткаў актывістаў нефармальнай арганізацыі "Правы альянс" і многія іншыя.
Зараз шэсце паварочвае з праспекта Незалежнасці на вуліцу Каліноўскага. Яго ўдзельнікі перыядычна скандуюць "Жыве Беларусь!" і "Свабоду палітзняволеным!", пералічваюць палітзняволеных па прозвішчах і пасля кожнага выкрыкваюць: "Свабоду!"
Супрацоўнікі міліцыі па-ранейшаму не ўмешваюцца ў падзеі. Больш за тое — на скрыжаваннях супрацоўнікі ДАІ спыняюць рух транспарту, каб даць дэманстрантам прайсці. Калону працягваюць суправаджаць міліцэйскі аўтамабіль з гукаўзмацняльнай апаратурай і некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў спецслужб у цывільным. Некаторыя з іх здымаюць шэсце на відэа.
Нагадаем, мітынг у Курапатах, на месцы масавых рэпрэсій у сталінскія часы, павінен пачацца ў 14.00. Акцыя санкцыянаваная гарадскімі ўладамі. Яе арганізатарам выступіла Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, якую ўзначальвае Зянон Пазняк, эміграваўшы за мяжу.
Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2011