https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Удзельнікі акцыі памінання продкаў пачалі шэсце ў Курапаты


Удзельнікі акцыі памінання продкаў Дзяды ў Мінску пачалі шэсце ад гадзіннікавага завода "Луч" ва ўрочышча Курапаты — месца масавага знішчэння ахвяраў таталітарызму.
У шэсці бяруць удзел прыкладна 250 чалавек. Наперадзе яны нясуць расцяжкі з надпісамі "Дзяды", "Ушануйма ахвяраў Курапат", "Абаронім Беларусь ад расейскага імперыялізму", а таксама бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", аб`яднання "Маладыя дэмакраты" і нефармальнага руху "Маладая Беларусь".

Сярод вядомых апазіцыйных палітыкаў у акцыі бяруць удзел Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, маладзёжныя актывісты Мікалай Дземідзенка і Андрэй Кім, лідары прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў і Алесь Талстыка.

Дэманстранты таксама нясуць драўляныя крыжы, якія будуць устаноўлены ў Курапатах. Шэсце пройдзе па маршруце: праспект Незалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнкі.

Як паведаміў журналістам перад пачаткам акцыі адзін з заяўнікаў шэсця, намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі, супрацоўнікі міліцыі збору ўдзельнікаў не перашкаджалі, пра якія-небудзь эксцэсы яму невядома.

Зараз прыблізна тры дзясяткі супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным суправаджаюць шэсце. Побач з дэманстрантамі таксама едзе міліцэйскі аўтамабіль з гукаўзмацняльнай апаратурай.

У 14.00 павінен пачацца мітынг памяці ў Курапатах, дзе ў гады сталінскіх рэпрэсій былі расстраляны больш як 200 тысяч чалавек. Прадстаўнікі апазіцыі мяркуюць, што па маштабах злачынства і колькасці бязвінных ахвяраў Курапаты можна параўноўваць з нацысцкімі канцлагерамі Асвенцым і Бухенвальд.

Шэсце і мітынг санкцыянаваныя гарадскімі ўладамі. Арганізатарам выступіла Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ; яе ўзначальвае Зянон Пазняк, які эміграваў за мяжу. Партыя БНФ пад кіраўніцтвам Аляксея Янукевіча сёлета вырашыла не праводзіць асобнае шэсця, а далучылася да КХП-БНФ.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:30.10.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3603
 
Ключевые слова:
Дзяды День поминовения Куропаты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме