https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы рыхтуюцца адзначыць 90-годдзе Інбелкульта


Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 90-годдзю стварэння Інстытута беларускай культуры, прайшла 8-9 снежня ў Нацыянальнай акадэміі навук. У ёй удзельнічалі навукоўцы не толькі з розных гарадоў Беларусі, але і з расійскіх гарадоў — Масквы, Самары і Навасібірска.
— Навуковая думка Беларусі мае глыбокія карані. Яе вытокі — у глыбіні стагоддзяў. Зараджэнне элементаў навуковых ведаў і паданняў непарыўна звязана з гісторыяй фарміравання беларускага грамадства. Развіццё навукі вызначалася не толькі логікай руху навуковых ідэй, але, галоўным чынам, самім жыццём, пануючымі рэлігійнымі, філасофскімі, ідэалагічнымі плынямі і палітычнымі адносінамі, — адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар. — Вызначальнымі падзеямі ў навуковым жыцці Беларусі стала адкрыццё ў 1921 годзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і заснаванне ў 1922 годзе буйнога навукова-даследчага цэнтра — Інстытута беларускай культуры, які стаў правобразам будучай беларускай Акадэміі навук.

Нагадаем, яшчэ ў лютым 1921 года пры Наркамаце асветы БССР была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, у задачы якой уваходзіла распрацоўка навуковай тэрміналогіі на беларускай мове. Паралельна рыхтаваўся статут навукова-даследчай установы, які быў гатовы да лістапада. А 30 студзеня 1922 года на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі быў утвораны Інстытут беларускай культуры. Яго першым старшынёй стаў Сцяпан Некрашэвіч.

Як адзначыў у сваім выступленні Уладзімір Адамушка, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, навукоўцы Інбелкульта аддавалі шмат сіл для таго, каб захаваць культурную спадчыну Беларусі:

— Інбелкультам збіраліся, апісваліся і захоўваліся ўнікальныя рукапісы беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя, асабістыя архівы Максіма Багдановіча, Паўлюка Труса, збор кніг і дакументаў Браніслава Эпімах-Шыпілы. Усё гэта патрабавала вялізных маральных і духоўных затрат. Тым не менш, Інстытутам беларускай культуры вялася актыўная праца па пошуку рукапісаў, было напісана вялізная колькасць лістоў нашчадкам і ўладальнікам, арганізоўваліся экспедыцыі, шырока выкарыстоўвалася прэса. Прыкладам незвычайнай аператыўнасці можа паслужыць артыкул Язэпа Дрылы "Знойдзеныя скарбы" ў адной з газет за 21 красавіка 1923 года. У ім аўтар ужо на другі дзень пасля падзеі віншуе працоўных Беларусі са шчаслівым для беларускай культуры днём набыцця асабістага архіва Максіма Багдановіча...

На пленарным пасяджэнні таксама выступіла Таццяна Платонава, прадстаўнік Політэхнічнага музея Масквы — яна павіншавала беларускіх навукоўцаў з юбілеем і падарыла Нацыянальнай акадэміі навук кнігі, выдадзеныя за апошні час іх музеем.

Павел Бераснеў
Звязда, 10 снежня 2011
 
Дата публикации:10.12.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4416
 
Ключевые слова:
Академия Наук Беларуси Институт белорусской культуры Книгоиздательство История Юбилей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме