https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ворша. 81-я ўгодкі Ўладзімера Караткевіча


26-га лістапада – дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча, беларускага пісьменьніка, паэта, драматурга. Кожныя ўгодкі славутага земляка традыцыйна адзначаюцца на яго малой радзіме, у Воршы.
Дзень народзінаў пісьменьніка адзначаўся сьціпла – у адрозьненьне ад леташніх, 80-х угодкаў, сёлета дата ня “круглая”. Сьвяточныя імпрэзы, якія праходзілі ў Воршы цягам мінулага тыдня, былі арганізаваныя супрацоўнікамі музэю Ўладзімера Караткевіча і дзіцячай бібліятэкі, якой нададзена імя пісьменьніка.

​​На традыцыйнае ўскладаньне кветак да помніка пісьменьніку-земляку прыйшлі вучні гімназіі №2 – былой першай сярэдняй школы, дзе некалі вучыўся Ўладзімер Караткевіч. Дзеці чыталі вершы, са сваімі творамі выступілі і мясцовыя літаратары. Прадстаўнікоў гарадзкіх уладаў не было ўвогуле: ад імя гарвыканкаму прысутных вітаў толькі дырэктар аршанскага музэйнага комплексу Ўладзімер Кузубаў.

З кветкамі да Караткевіча прыходзілі і звычайныя гараджане, і прадстаўнікі мясцовых дэмакратычных сілаў, якія ўсклалі да помніка вянок ад моладзевай суполкі “Зьвяз” і суполкі Таварыства беларускай мовы.

Паводле даўняй традыцыі, пасьля літаратурных чытаньняў каля помніка ўсіх ахвотных запрасілі ў музэй Уладзімера Караткевіча. Ён месьціцца якраз у тым будынку, дзе некалі была радзільня, у якой будучы пісьменьнік прыйшоў у гэты сьвет. Гэтымі днямі музэй прымае асабліва шмат экскурсантаў, якія едуць у Воршу з розных гарадоў – і школьнікаў, і студэнтаў, і людзей сталага веку.

26 лістапада 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:26.11.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4363
 
Ключевые слова:
Ворша Владимир Короткевич
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме