https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адкрыўся нацыянальны фестываль архітэктуры "Мінск-2011"


3 лістапада ў Мінску, у Рэспубліканскай мастацкай галерэі па вул. Казлова, 3, праходзіць IX нацыянальны фестываль архітэктуры "Мінск-2011".
Падчас форуму пройдуць ХV Рэспубліканскі конкурс на лепшы архітэктурны твор 2010—2011 гадоў, IV Мінскі міжнародны біенале маладых архітэктараў "Леанарда-2011", XIX Міжнародны агляд-конкурс на лепшы праект (пабудову) года на тэрыторыі СНД, выставы і майстар-класы вядучых замежных архітэктараў.

У праграму фестывалю ўвайшлі таксама мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыка-культурнай спадчыне. У іх ліку — міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Захаванне архітэктурна-гістарычнай спадчыны — аснова ўстойлівага развіцця гарадоў", якая пройдзе 4 лістапада ў музеі "Замкавы комплекс "Мір". У ёй возьмуць удзел спецыялісты з краін блізкага і далёкага замежжа, прадстаўнікі міністэрстваў культуры, архітэктуры і будаўніцтва, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і іншых арганізацый.

У праграму фестывалю ўключаны семінары, прэзентацыі фірм і праектных прадпрыемстваў, майстар-класы лідараў еўрапейскай архітэктуры.

БелаПАН
3 лістапада 2011
 
Дата публикации:03.11.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3016
 
Ключевые слова:
Архитектура Фэст культуры Выставка История Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме