https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэктар музея Якуба Коласа: У наш час яшчэ няма паэтаў, якія б маглі дарасці да ўзроўню Песняра


15 жніўня на Вайсковых могілках у Мінску адбыліся памінальны мітынг і ўскладанне кветак ля помніка Якубу Коласу.
55 гадоў таму, 13 жніўня 1956 года, слынны майстар мастацкага слова, народны паэт Беларусі пайшоў з жыцця.

Да магілы Песняра прыйшлі члены сям`і Коласа, літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы, супрацоўнікі сталічных музеяў.

Дзень смерці беларускага класіка — гэта "жалобны дзень, які праходзіць праз сэрцы ўсіх пакаленняў", зазначыла ў каментары дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская.

Колас — літаратар, які "ніколі не быў аблашчаны ўладай", лічыць яна. "Калі б ён быў аблашчаны уладай, то яго прынялі б у ЦК, калі ён пайшоў туды з лістом наконт беларускай мовы, культуры і літаратуры. Канешне, даходы ў яго былі крышку большыя, чым у іншых, але ён зарабіў іх сваім мазалём", — сказала дырэктар, дадаўшы, што сёння Якуб Колас "займае тое месца, якое мае". Камароўская лічыць, што "сёння яго нельга ні з кім параўнаць, у наш час яшчэ няма паэтаў, якія б маглі дарасці да ўзроўню Коласа".

БелаПАН
15 жніўня 2011
 
Дата публикации:15.08.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3557
 
Ключевые слова:
Якуб Колас
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме