https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску пройдзе фестываль польскіх спектакляў і анімацыйнага кіно для дарослых "Лялька — таксама чалавек"


Фестываль польскіх спектакляў і анімацыйнага кіно для дарослых "Лялька — таксама чалавек" адбудзецца 1—8 верасня на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у Мінску.
Як паведамляе прэс-служба тэатра, беларускаму гледачу будуць паказаны анімацыйныя фільмы студый "Се-ма-фор" і "Серафіньскі", а таксама спектакль "Другі пакой" і "сюіта для тэкстуры і кантрабаса" Toporland акцёрскай асацыяцыі "Унія "Немагчымы тэатр".

Польская студыя кароткаметражных фільмаў "Се-ма-фор", заснаваная ў Лодзі ў 1947 годзе, за сваю гісторыю змяніла некалькі назваў. "Чароўны аловак" і "Прыгоды ката Філімона" — найбольш вядомыя мультыплікацыйныя работы студыі. У 2008 годзе за стужку "Пеця і воўк" студыя атрымала другую ў сваёй гісторыі прэмію "Оскар" у намінацыі "Найлепшы анімацыйны кароткаметражны фільм" (першы раз — у 1983 годзе за анімацыйны фільм "Танга" Збігнева Рыбчынскага). Пазнаёміцца з мультыплікацыяй гэтай студыі беларускія гледачы змогуць 1 і 7 верасня.

Графічная студыя "Серафіньскі" была створана ў 2004 годзе рэжысёрам Маракам Серафіньскім. Паведамляецца, што студыя працуе з "найбуйнейшымі мастакамі-мультыплікатарамі, рэжысёрамі і сцэнарыстамі, ствараючы анімацыйныя фільмы як у 2D-, так і ў 3D-тэхналогіях". Паказы анімацыі гэтай студыі адбудуцца 2 і 8 верасня.

Унія "Немагчымы тэатр" — акцёрская асацыяцыя, якая спалучае разнастайныя жанры. У асацыяцыю таксама ўваходзяць мастацкія майстэрні, яна займаецца арганізацыяй канцэртаў класічнай музыкі. Спектаклі Toporland і "Другі пакой" будуць паказаны 3, 6 і 4, 5 верасня адпаведна.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2011
 
Дата публикации:27.08.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3563
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Анимация Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме