https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны не павінны паўтарыцца


Пра гэта гаворыцца ў Звароце кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў да народаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 70-й гадавінай пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў.
"Семдзесят гадоў назад, 22 чэрвеня 1941 года, нацысцкая Германія і яе сатэліты вераломна напалі на Савецкі Саюз. Пачалася Вялікая Айчынная вайна — найцяжэйшае выпрабаванне ў гісторыі народаў шматнацыянальнай савецкай дзяржавы. Яны вытрымалі яго з гонарам, — гаворыцца ў Звароце. — Узняўшыся на абарону сваёй Радзімы, нашы народы ўступілі ў барацьбу з каварным і жорсткім ворагам на франтах ад Баранцава да Чорнага мораў, паказаўшы свету найвялікшыя ўзоры гераізму, стойкасці і патрыятызму як на палях бітваў, так і ў тыле. Усе цяжары і нягоды яны дзялілі пароўну, цвёрда верылі ў правату сваёй барацьбы, разам выстаялі і адолелі ворага".

У Звароце адзначаецца, што першы дзень вайны, асабліва цяжкі для тых, хто прыняў на сябе ўдар фашысцкіх войскаў, стаў і першым крокам на доўгім шляху да Перамогі: "Мы памятаем, якой цаной яна была заваявана, колькі гора і пакут перанеслі нашы народы. Чым далей адыходзіць той драматычны час, тым мацней пачуцці ўдзячнасці і абавязку перад усімі, хто абараняў сваю Айчыну, цаной вялізных ахвяр вызваліў народы Еўропы ад нацысцкага заняволення".

"Мы з удзячнасцю ўспамінаем унёсак дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі і змагароў-антыфашыстаў іншых краін, ніколі не забудзем ахвяр, якія яны прынеслі на алтар агульнай Перамогі. Мы схіляем галовы перад памяццю тых, хто паў у баях, закатаваны ў канцэнтрацыйных лагерах і фашысцкіх засценках, загінуў ад голаду і нягод", — гаворыцца ў Звароце.

У ім падкрэсліваецца, што 70-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны нагадвае ўсім пра тое, што такое не павінна паўтарыцца ніколі і любога агрэсара непазбежна спасцігне справядлівая адплата. "Лічым важным перадаць нашчадкам гістарычную праўду пра гэту вайну, яе трагічны пачатак і пераможнае заканчэнне. Вялікая Перамога — адна з галоўных гістарычных падзей, якія яднаюць народы нашых краін, Вялікая Перамога — найважнейшая духоўная каштоўнасць, маральны арыенцір для ўсіх пасляваенных пакаленняў, якія выхоўваюцца на ідэалах сяброўства, братэрства і добрасуседства", — адзначылі лідары краін СНД у Звароце.

Яны таксама заклікалі міжнародную супольнасць да аб`яднання намаганняў у справе пабудовы і ўмацавання міру без войнаў, канфліктаў і гвалту на падставе высакародных мэтаў і прынцыпаў Статута ААН у імя дабрабыту і працвітання ўсіх народаў і дзяржаў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Звязда
22 чэрвеня 2011 
 
Дата публикации:22.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4330
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме