https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэктар музея-запаведніка "Нясвіж": Мы вяртаем замку яго першапачатковую функцыю


Замак Радзівілаў у Нясвіжы не быў абарончым. На працягу чатырох стагоддзяў ён быў сховішчам культурных каштоўнасцяў, быў "фарпостам еўрапейскай культуры сярод гушчараў і балот".
Пра гэта нагадаў 24 чэрвеня дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Сяргей Клімаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю летняга фестывалю опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў". Фестываль праходзіць у Нясвіжы з 24 па 26 чэрвеня.

Паводле слоў дырэктара музея-запаведніка, правядзенне фестывалю дазваляе вярнуць замку яго першапачатковую функцыю, таму супрацоўніцтва будзе прадоўжана. "Мы і далей будзем развіваць адносіны і з оперным тэатрам, і з тэатрам драматычным", — сказаў Сяргей Клімаў.

У Тэатральнай зале замка цяпер завяршаюцца рэстаўрацыйныя работы. "Гэта тая зала, якую Пане Каханку спецыяльна надбудаваў для прыёму польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў канцы XVIII стагоддзя, там, паводле архіўных дакументаў, быў тэатр", — расказаў Клімаў.

Акрамя таго, у замку адноўлена бальная зала, якая падыходзіць для камерных канцэртаў. У перспектыве тут можна праводзіць міжнародныя музычныя фестывалі, перакананы дырэктар музея-запаведніка.

Такое насычанае культурнае жыццё павінна прыцягнуць у музей турыстаў. Бо "проста экспанаты пад шклом, бабуля-наглядчык — гэта нецікава, такія музеі састарэлі яшчэ сто гадоў таму", падкрэсліў Сяргей Клімаў.

БелаПАН
25 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:26.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3593
 
Ключевые слова:
Нясвіж Фэст культуры Радзивиллы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме